6 траўня 2024, панядзелак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Застацца дома, не працаваць на злачынцаў, ігнараваць іхняе існаванне»

«Застацца дома, не працаваць на злачынцаў, ігнараваць іхняе існаванне»
Фота: ТАСС

Гэта найлепшы сродак, які нам даступны.

– Што мы ведаем пра чалавека? Першае, што прыходзіць у галаву – чалавек істота сацыяльная. Адпаведна, яму важна быць у супольнасці з іншымі людзьмі, якія падтрымліваюць ягоныя погляды. Так склалася гістарычна, што індывіды збіраюцца ў групы для палявання або калі ім пагражае небяспека. Але нават у рамках гэтых групаў ёсць уласныя законы. Яны называюцца грамадскім кансэнсусам, піша тэлеграм-канал «БОР».

Акрамя таго, у кожнага чалавека ёсць уласная воля. Воля не выконваць працу, якая яму не падабаецца. Балазе, рабства скасаванае ўжо не адно стагоддзе. На тое была грамадская воля, якая ў гэтай сітуацыі раўняецца кансэнсусу.

Менавіта на аснове такіх кансэнсусаў будуюцца законы. Напрыклад, грамадства супраць гвалту. Яно прыходзіць да дамоўленасці, што гэта недапушчальна. Вызначаюцца адпаведныя санкцыі ў выпадку парушэння, гэта дакументуецца, і грамадства прадаўжае спакойна існаваць ужо ў рамках гэтага кансэнсусу.

Ці, напрыклад, грамадства супраць таго, каб адзін канкрэтны чалавек краў або прысвойваў створанае працай усяго грамадства. Бо ў такой сітуацыі гэтае грамадскае дабро павінна быць размеркаванае пароўну паміж усімі ўдзельнікамі. Таму гурт дамаўляецца аб правілах, якія таксама дакументуюцца.

Менавіта так будуюцца законы. Спачатку грамадскі кансэнсус і ўжо пасля закон. Калі нехта парушае вялікія ісціны, яго варта пакараць. У нашай сітуацыі найлепшым пакараннем будзе адмова ад якіх-небудзь дзеянняў. Застацца дома, не працаваць на злачынцаў, ігнараваць іхняе існаванне – найлепшая зброя, якая нам даступная. І мы яе скарыстаем.

Страйку быць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках