28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі зрабілі ў Турцыі ўнікальнае адкрыццё

Археолагі зрабілі ў Турцыі ўнікальнае адкрыццё

Знойдзеная магіла кіраўніка.

Археолагі на ўсходзе Турцыі раскапалі магілу чалавека, якога пахавалі разам з чатырма канямі, буйным рагатым быдлам, авечкай і сабакам, паведамляе «Люстэрка тыдня. Украіна».

Парэшткі знайшлі на месцы старажытнай цытадэлі Чавуштэпе недалёка ад турэцкага горада Ван.

Узрост пахавання складае амаль 2800 гадоў, і, магчыма, чалавек быў прадстаўніком кіроўнай або вайсковай эліты Каралеўства Урарту. Гэта першае такое пахаванне чалавека з жывёламі з археалагічных помнікаў Урарту.

Кіраўнік раскопак прафесар Рафет Чавушаглу заявіў, што падчас даследаванняў ягоная каманда выявіла грабніцу на сваім першапачатковым месцы. Яны раскапалі магілу чалавека, якога пахавалі са сваімі жывёламі.

Акрамя жывёл, побач з ім археолагі знайшлі гліняныя вырабы, алейную лямпу з лямпачкай, якую раней ніхто ніколі не бачыў.

Месца, дзе знайшлі пахаванне цяпер вядома як замак Чавуштэпе. Яго пабудаваў урарцкі кароль Сардуры II, які кіраваў 764-735 гадах да нашай эры.

На тэрыторыі таксама знаходзяцца рэшткі каралеўскага палаца Сардуры, храм, прыгонныя сцены і гаспадарчыя пабудовы.

Магіла ўсё яшчэ знаходзіцца ў працэсе раскопак. Косткі вымуць для аналізу і датавання ў лабараторыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках