20 красавiка 2024, Субота, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швейцарыі можа ўзнікнуць дэфіцыт чыпсаў

4
У Швейцарыі можа ўзнікнуць дэфіцыт чыпсаў

Праз неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў краіне нізкі ўраджай бульбы.

У Швейцарыі праз пастаянныя дажджы і агульнае неспрыяльнае надвор'е сёлета назіраецца нізкі ўраджай бульбы, што прывяло да недахопу чыпсаў, інфармуе The Local (пераклад - zn.ua).

У спалучэнні з 30-працэнтным павелічэннем попыту праз тое, што людзі больш сядзяць дома і ядуць чыпсы, а не ходзяць у рэстарацыі, у Швейцарыі наспявае недахоп гэтага прадукту.

Вытворцам чыпсаў не стае бульбы, і ім трэба будзе імпартаваць не менш за 20 000 тон з-за мяжы.

Кампаніі вытворцы чыпсаў заяўляюць, што на гэтым этапе немагчыма вызначыць, наколькі сур'ёзным будзе дэфіцыт.

«Дакладныя маштабы недахопу могуць быць вызначаны колькасна толькі ў пачатку снежня, калі будзе сабраны ўраджай», - адзначыў прадстаўнік адной з кампаній.

Складаныя правілы ўвозу ў Швейцарыю, накіраваныя на абарону мясцовых фермераў, ускладнілі імпарт, бо неабходна атрымаць спецыяльны дазвол Федэральнага ўпраўлення сельскай гаспадаркі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках