26 красавiка 2024, Пятніца, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне стварылі плюшавага мядзведзя «Меркель» для канцлеркі, якая сыходзіць з пасады

4
У Нямеччыне стварылі плюшавага мядзведзя «Меркель» для канцлеркі, якая сыходзіць з пасады

Будзе выраблена ўсяго 500 штук – і адну з іх, пад лічбай 16 атрымае сама Меркель.

Нямецкая фірма з Кобурга выпусціла адмысловую партыю плюшавых мішак з нагоды заканчэння паўнамоцтваў Ангелы Меркель на пасадзе канцлеркі. Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Stern.

"Такія асабістыя мядзведзі" – гэта традыцыя больш чым 100-гадовага сямейнага бізнэсу фірмы з Баварыі: кампанія рабіла такія цацкі ў гонар Барака Абамы і караля Людвіга, ёсць копіі былога канцлера Гельмута Шміта і каралевы Лізаветы II.

Плюшавыя мішкі "Меркель" будуць каштаваць 189 еўраў. "Гэта не дзіцячыя цацкі, гэта калекцыйныя рэчы", – растлумачыў высокі кошт кіроўны дырэктар Марцін Герман.

Будзе выраблена ўсяго 500 штук – і аднаго з іх, пад лічбай 16 атрымае ўласна канцлерка, яе перадасць Меркель дэпутат Бундэстагу ў акрузе Кобурга.

Лік "16" сімвалізуе колькасць гадоў знаходжання Меркель на пасадзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках