26 красавiка 2024, Пятніца, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спявак Кай Метаў ехаў у Гародню на лукашэнкаўскае «свята», але трапіў у ДТЗ

69
Спявак Кай Метаў ехаў у Гародню на лукашэнкаўскае «свята», але трапіў у ДТЗ

Артыст знаходзіцца ў шпіталі.

Выканаўца Кай Метаў учора павінен быў выступіць на канцэрце ў гонар «дня горада» ў Гародні. Пазней з'явілася інфармацыя, што выступ касуецца. Аўтамабіль са спеваком трапіў у аварыю каля Менска, паведаміў onliner.by са спасылкай на тэлеканал «Гродно Плюс».

«Артыст жывы, знаходзіцца ў лякарні. Пакуль іншай інфармацыі аб здарэнні няма», - паведаміў у суботу ўвечары канал.

Са слоў самога спевака, яго ўжо агледзелі лекары, з ім усё ў парадку.

«Мы ехалі ў Гародню, я быў на заднім сядзенні. Кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўто на прыстойнай хуткасці занесла. На шчасце, усе жывыя і здаровыя, нам адразу ж была нададзеная першая медыцынская дапамога», - цытуе артыста агенцтва РІА «Новости».

Як адзначаецца на сайце спевака, ён нарадзіўся ў 1964 годзе, скончыў Цэнтральную музычную школу пры Маскоўскай кансерваторыі па класе скрыпкі, атрымаў вышэйшую тэатральную і юрыдычную адукацыю.

Метаў быў удзельнікам і музычным кіраўніком ВІА «Маладосць». У 1991 годзе ён запісаў першыя песні, а ў 1993-м яго кампазіцыя Position №2 стала хітом. Лаўрэат тэлевізійных фестываляў «Песня года», «Пяцьдзесят на пяцьдзесят», заслужаны артыст Расеі.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках