23 красавiка 2024, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі да дня нараджэння прэм'ера зрабілі рэкордную колькасць прышчэпак ад каранавірусу

У Індыі да дня нараджэння прэм'ера зрабілі рэкордную колькасць прышчэпак ад каранавірусу

У выніку гэтай ініцыятывы агульная колькасць вакцынаваных у краіне перавысіла 790 мільёнаў.

17 верасня ў межах кампаніі, прысвечанай дню нараджэння прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі, прышчэпкі ад каранавірусу зрабілі 25 млн чалавек, што з'яўляецца рэкорднай колькасцю для краіны. Пра гэта паведамляе AP (пераклад – nv.ua).

Паводле словаў міністра аховы здароўя Мансуха Мандавіі, гэты дзень будзе «залатым раздзелам упісаны ў гісторыю краіны і свету».

У выніку гэтай ініцыятывы агульная колькасць вакцынаваных у краіне перавысіла 790 млн.

У Індыі, насельніцтва якой складае блізу 1,4 мільярда, больш за 62% дарослых атрымалі прынамсі адну дозу вакцыны супраць каранавірусу, а блізу 21% прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Міністэрства аховы здароўя заявіла, што ягоная мэта – увесці больш як 1 млрд дозаў вакцыны да сярэдзіны кастрычніка.

Штодзённа ў Індыі рэгіструюць больш за 30 000 новых выпадкаў інфекавання COVID-19. Агульная колькасць выпадкаў захворвання ў краіне перавысіла 33 мільёны, памерла 444,5 тысячы чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках