19 кастрычнiка 2021, aўторак, 2:46
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У бэльгійскай лякарні пацыентам пачалі выпісваць рэцэпты на наведванне музеяў

У бэльгійскай лякарні пацыентам пачалі выпісваць рэцэпты на наведванне музеяў

Бясплатныя квіткі пацыенты атрымліваюць у якасці дадатковай тэрапіі.

У якасці эксперыменту пацыентам адной з лякарняў Бельгіі пачалі прапісваць наведванне музеяў. Бясплатныя квіткі пацыенты атрымліваюць у якасці дадатковай тэрапіі, калі яны лечацца ад хранічнага стрэсу. На думку лекараў, творы мастацтва могуць значна палепшыць самаадчуванне пацыентаў, піша «Еўра пульс».

Пацыенты з хранічным стрэсам могуць схадзіць у пяць музеяў, у ліку якіх Музей сучаснага мастацтва і Музей моды. Ідэя змагацца са стрэсам з дапамогай мастацтва была ўзятая з Канады. У Еўропе такая практыка ўжываецца ўпершыню.

Лекары будуць сачыць за станам пацыентаў, якім прапісалі «музейную тэрапію», да 2022 года. Калі новы метад лекавання пакажа сваю эфектыўнасць, то праграму пашыраць і будуць выкарыстоўваць у лякарнях па ўсёй Бельгіі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».