8 траўня 2024, Серада, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім банкам - гамон

9
Беларускім банкам - гамон

На супрацоўніцтва з беларускімі банкамі неахвотна ідуць ужо нават расейскія.

Тры найбуйнейшыя беларускія банкі не змогуць праводзіць міжнародныя разлікі, альбо гэта стане рабіць нашмат больш складана. Як паведамляюць СМІ, «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк» і «Белінвестбанк» пазбавіліся сваіх валютных рахункаў у еўрапейскіх банкаў-карэспандэнтаў. Замежныя банкі адмаўляюцца супрацоўнічаць з партнёрамі з Беларусі, піша «Белсат».

«Большасць міжнародных разлікаў ідзе праз міжнародныя банкі. Калі яны выпадаюць з ланцужка плацяжоў, атрымліваецца, што нейкія пераказы альбо не прыходзяць з банка беларускага за мяжу, альбо, наадварот, не прыходзяць з-за мяжы ў беларускі банк. Гэта значыць, што кліенты банка і сам банк, фактычна, пазбаўленыя магчымасці займацца знешнеэканамічнай дзейнасцю», - сцвярджае аналітык цэнтра BEROC Кацярына Барнукова.

Адмаўляцца ад супрацоўніцтва з беларускімі банкамі замежныя пачалі яшчэ ў сярэдзіне лета. Эфект ад закрыцця карэспандэнцкіх рахункаў адчулі на сабе не толькі дзяржаўныя банкі, якія могуць страціць амаль 5% ад свайго даходу. Пацярпелі беларускія кампаніі, а таксама звычайныя грамадзяне.

«Многія пераказы або за мяжу, ці з-за мяжы або не даходзяць, альбо ідуць нязвыкла доўга. Раней міжнародны плацёж праходзіў за 2-3 дні, а цяпер гэта можа займаць 2 тыдні. Гэта, як раз, адлюстраванне гэтых праблем з банкамі-карэспандэнтамі. Вядома, для кліентаў гэта вялікія нязручнасці, гэта часта дадатковыя выдаткі. І для нейкага бізнэсу гэта невялікі тэрмін, а для іншага - гэта можа стварыць вялікія праблемы з ліквіднасцю, з тэрмінамі адгрузкі і гэтак далей», - дадала Кацярына Барнукова.

Развязаць праблему з закрытымі карэспандэнцкімі рахункамі дзяржаўныя банкі могуць - трэба проста знайсці іншыя банкі, якія будуць гатовыя гэтыя рахункі адкрыць. Вось толькі, на думку экспэртаў, пойдуць на гэта не шматлікія. А калі і пойдуць, то камісія за міжнародныя пераказы можа моцна вырасці.

Зрэшты, на супрацоўніцтва з беларускімі дзяржаўнымі банкамі неахвотна ідуць ужо нават расейскія. Са спісу карэспандэнтаў «Белаграпрамбанка», напрыклад, зніклі «Росбанк», «Сбербанк», «Россельхозбанк» і «ВТБ». У спісе партнёраў застаўся толькі «ТКБ Банк», які ў рэйтынгу расейскага Forbes займае 87-е месца па надзейнасці. Як паведамляюць крыніцы выдання «Наша Ніва», у іншых банках, якія трапілі пад санкцыі, сітуацыя такая ж.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках