3 траўня 2024, Пятніца, 16:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва будзе дамагацца дадатковых санкцый супраць «Белавія»

4
Літва будзе дамагацца дадатковых санкцый супраць «Белавія»

Авіякампанія ўцягнутая ў перавозку мігрантаў у Менск.

Літва хоча, каб Еўразвяз увёў дадатковыя санкцыі ў дачыненні да авіякампаніі «Белавія», бо яна ўцягнутая ў перавозку мігрантаў у Менск. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс, паведамляе lrt.lt са спасылкай на BNS.

«Наколькі нам вядома, менавіта рэйсамі «Белавія» мігранты прылятаюць праз стамбульскі аэрапорт. Мы настроены прасіць ЕЗ, як інстытуты, так і краіны-сябры ЕЗ, пашырыць санкцыі супраць «Белавія», - заявіў Ландсбергіс. З яго слоў, санкцыі могуць датычыць абмежавання арэнды самалётаў для «Белавія» ў краінах ЕЗ.

Кіраўнік літоўскага МЗС адзначыў, што ён паінфармаваў калегаў у Брусэлі аб прапанове.

Як паведамляла выданне Politico са спасылкай на еўрапейскага чыноўніка, «Белавія» выкарыстоўвае некалькі самалётаў, якія належаць ірландскай кампаніі. Таксама вядома, што раней беларускі перавозчык арандаваў самалёты ў дацкай Nordic Aviation Capital.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня Еўразвяз закрыў сваю паветраную прастору для «Белавія» пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках