3 траўня 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удараць па-сапраўднаму

37
Удараць па-сапраўднаму

Літва, Латвія, Эстонія, Нямеччына і ЗША адначасова заклікалі ўвесці сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

6 жніўня прэм'ер-міністр Літвы, Латвіі і Эстоніі выпусцілі сумеснае патрабаванне да ЕЗ пашырыць персанальныя і сектаральныя санкцыі супраць афіцыйных уладаў Беларусі. Таксама ў ЗША заклікалі ініцыяваць правядзенне «міжнароднага трыбунала і ўвесці новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі». І ў Нямеччыне паведамілі, што «цяпер важныя далейшыя жорсткія і адрасныя санкцыі», піша telegraf.by.

«Эстонія, Латвія і Літва разам бароняць каштоўнасці і бяспеку Еўрапейскага Звязу і выказваюць сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з гібрыднай атакай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на цэласнасць знешняй мяжы ЕЗ, якая працягваецца», - напісана ў дакуменце.

Краіны «рашуча асуджаюць усе спробы інструменталізацыі незаконнай міграцыі з мэтай аказання палітычнага ціску на ЕЗ і яго дзяржавы-сябры».

«Мы заклікаем Раду ЕЗ і нашых партнёраў распаўсюдзіць індывідуальныя і галіновыя санкцыі на беларускі рэжым, а таксама новы рэжым санкцый, нацэлены на ўсе бакі, якія ўдзельнічаюць у спансаваным дзяржавай выкарыстанні незаконных міграцыйных плыняў», - паведамілі краіны Балтыі.

Нагадаем, з пачатку года на літоўска-беларускай мяжы затрыманыя 4 112 нелегальных мігрантаў. Гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

ЗША

Таксама 6 жніўня вядома, што кангрэсовец-рэспубліканец Крыстафэр Сміт заклікаў калегаў «да стварэння Міжнароднага трыбунала ў расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі».

Крыс Сміт - сустаршыня Камісіі правоў чалавека ў Палаце прадстаўнікоў ЗША (Tom Lantos Human Rights Commission) і сааўтар прынятага ў канцы 2020 года «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі».

Адзначым, што падчас свайго візіту ў ЗША, які пачаўся 18 ліпеня, яна прысутнічала на запуску беларускага кокуса ў Кангрэсе ЗША (група кангрэсменаў, якія працуюць па тэме Беларусі), у тым ліку сустракалася з Крысам Смітам.

Нямеччына

Фракцыя хрысціянскіх дэмакратаў у нямецкім Бундэстагу выпусціла таксама заяву аб сітуацыі ў Беларусі, паведамілі на сайце cducsu.de.

Паводле апошніх апытанняў ХДС з'яўляецца безумоўным лідарам перадвыбарнай гонкі ў Нямеччыне, а кіраўнік партыі Армін Лашэт уважаецца асноўным прэтэндэнтам на пасаду канцлера ФРГ.

«Цяпер важныя далейшыя жорсткія і адрасныя санкцыі. ІТ-спецыялісты складаюць аснову беларускай эканомікі. Для гэтага Еўрапейскі Звяз павінен вырашыць значна спрасціць выдачу віз, каб яны маглі працягнуць сваю важную працу ў краінах ЕЗ на свабодных умовах. Такая мера сур'ёзна адаб'ецца на менскім рэжыме», - паведамляецца ў заяве ХДС.

Таксама яны заявілі, што «дзяржаўны тэрарызм рэжыму Лукашэнкі са згонам самалётаў або забойствам апазіцыянераў за мяжой больш не ведае межаў. Той факт, што некалькі сябраў алімпійскай зборнай Беларусі адвярнуліся ад сваёй краіны, паказвае, што ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі невыносная нават для людзей, якія не падвяргаюцца прамым рэпрэсіям».

«Таму для Беларусі не можа быць іншага шляху, акрамя свабодных і таемных выбараў пад міжнародным назіраннем. Большасць людзей хацелі б змены ўрада і шляху да сучаснай, адкрытай і дэмакратычнай будучыні. У гэтым імкненні народ Беларусі карыстаецца падтрымкай парламенцкай групы ХДС/ХСС», - адзначыў прадстаўнік фракцыі Юрген Хардт.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках