3 траўня 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканка ў свае 99 гадоў раскрыла сакрэт даўгалецця

1
Амерыканка ў свае 99 гадоў раскрыла сакрэт даўгалецця
ЭДЫТ МЕРВЕ-ТРЭЙНА
ФОТА: GUINNESSWORLDRECORDS.COM

Жанчына 8 жніўня адзначыла 100-ы юбілей свайго жыцця.

Амерыканка Эдыт Мерве-Трэйна стала найстарэйшым паўэрліфтырам у свеце і падзялілася сакрэтам свайго даўгалецця. Пра гэта гаворыцца на сайце Кнігі рэкордаў Гінеса.

Былой настаўніцы танцаў 8 жніўня 2021 года споўніцца 100 гадоў. Яна з'яўляецца рэкардсменкай, бо да гэтай пары ўдзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах па паўэрліфтынгу і падымае ад 18 да 68 кілаграмаў.

Займацца паўэрліфтынгам Эдыт пачала ва ўзросце 91 года. І за апошнія некалькі гадоў здабыла вельмі шмат узнагарод.

«Яна падымала штангу, як быццам гэта была яе торбачка. Яна ніколі не здаецца, а цяжкасці толькі загартоўваюць яе», - кажуць сябры рэкардысткі.

Марв-Трэйна кажа, што сакрэт яе даўгалецця ў тым, каб прымаць людзей такімі, якімі яны ёсць і не шукаць заганы. Менавіта таму 99-гадовая рэкардсменка мае столькі перамог, галоўнай з якой лічыць жыццё. І, вядома ж, як распавяла Эдыт, сакрэт доўгіх гадоў жыцця ляжыць у здаровым і актыўным ладзе жыцця.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках