3 траўня 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суздальцаў: Выраз «Лукашэнка, вядома, сукін сын, але ён наш сукін сын» ужо не адлюстроўвае настрояў уладаў РФ

18
Суздальцаў: Выраз «Лукашэнка, вядома, сукін сын, але ён наш сукін сын» ужо не адлюстроўвае настрояў уладаў РФ
АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ

Беларускі дыктатар не задавальняе Крэмль.

Былы намеснік дэкана факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі НДУ «Вышэйшая школа эканомікі» (ВШЭ) Андрэй Суздальцаў звязаў сваё звальненне з універсітэта з крытыкай у адрас Лукашэнкі. Пра гэта ён распавёў у гутарцы з вядоўцам праграмы «Вечерний РБК» Янам Мелкумовым.

«Я там больш не працую, таму што мяне звольнілі за крытыку Лукашэнкі. Па ўказанні з Менска», - растлумачыў палітолаг. Вядоўца здзівіўся пачутаму і назваў былога дацэнта «палітычна пацярпелым». У адказ Суздальцаў сказаў, што ў яго сям'і тры чалавекі былі рэпрэсаваныя ў 1930-1940-х гадах, а цяпер і ён да іх далучыўся.

У эфіры палітолаг заявіў, што шматлікія інцыдэнты з нелегальнымі мігрантамі на літоўска-беларускай мяжы - гэта спланаваная акцыя. Яе мэтай з'яўляецца ціск на Літву і Еўрапейскі звяз (ЕЗ).

Суздальцаў заявіў, што Лукашэнка доўгія гады балансаваў паміж Усходам і Захадам, пры гэтым рэжым амаль за 20 гадоў атрымаў ад Расеі амаль 137 мільярдаў даляраў у рамках праграм інтэграцыі.

Санкцыі ЕЗ у дачыненні да рэжыму вымусілі Лукашэнку пайсці на збліжэнне з Расеяй. Суздальцаў адзначыў, што беларускі дыктатар задавальняе Крэмль толькі тым, што ён нібыта супрацьстаіць Захаду, аднак выраз «Лукашэнка, вядома, сукін сын, але ён наш сукін сын» ужо не адлюстроўвае настрояў расейскіх уладаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках