3 траўня 2024, Пятніца, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У працы двух банкаў сёння адбыліся збоі

2
У працы двух банкаў сёння адбыліся збоі

Што пра гэта вядома?

У працы двух банкаў - Белінвестбанка і Прыёрбанка - сёння ўзніклі збоі. У Белінвестбанка назіраюцца складанасці з доступам у інтэрнэт-банкінг і мабільнае прыкладанне, а ў Прыёрбанка - у інтэрнэт-банкінг, піша zerkalo.io.

«Сёння існуе праблема па працы інтэрнэт-банкінгу/прыкладання. Інфармацыя перададзеная тэхнічным спецыялістам. Яны займаюцца гэтым пытаннем. Паспрабуйце крыху пазней паўтарыць уваход», - растлумачылі ў кантакт-цэнтры Белінвестбанка блізу 16.30.

«Цяпер часова не даступныя аперацыі ў Інтэрнэт-Банку. Вядуцца аператыўныя работы для аднаўлення працаздольнасці сістэм», - удакладнілі ў кантакт-цэнтры Прыёрбанка блізу 16.30.

Раней 30 ліпеня збоі былі ў працы МТБанка, Прыёрбанка і БСБ Банка. Да прыкладу, кліенты МТБанка часова не маглі расплаціцца карткамі, а ў Прыёрбанку адбылося аўтаматычнае спісанне грошай з крэдытных карт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках