3 траўня 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыя на БелАЗе праз санкцыі застаецца вельмі напружанай

14
Сітуацыя на БелАЗе праз санкцыі застаецца вельмі напружанай

Начальства завода правярае, ці начышчаныя чаравікі ў зваршчыкаў.

Работнікі БелАЗа паведамілі, што начальства пазбаўляе працоўных прэмій за ўсякае дробнае парушэнне, часам даходзіць да таго, што начальства правярае ці начышчаныя чаравікі ў зваршчыкаў. «Правіны» супрацоўнікаў таемна фатаграфуюць і апавяшчаюць аб спагнаннях ужо па факце, піша тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Пры гэтым сітуацыя на заводзе праз санкцыі застаецца вельмі напружанай: адчуваецца недахоп камплектуючых, і SAP (нямецкая кампанія, вытворца праграмнага забеспячэння для арганізацый) не перадае прадпрыемству новыя ліцэнзіі. Цяпер нават разглядаецца варыянт пастаўкі рухавікоў з Кітая, якія на думку работнікаў, маюць вельмі нізкую якасць.

З назіранняў за такімі сітуацыямі атрымліваецца, што чым больш «жорсткі» гаспадарнік, тым большы развал. Што на ўзроўні краіны, што на ўзроўні асобных прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках