3 траўня 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы ўрад Малдовы прыняў прысягу

Новы ўрад Малдовы прыняў прысягу

Урад краіны ўзначаліла Наталля Гаўрыліца.

6 жніўня новы ўрад Малдовы на чале з Наталляй Гаўрыліцай прыняў прысягу. Пра гэта піша Newsmaker (пераклад - «Гордон»).

Цырымонія адбылася ў будынку апарата прэзідэнта ў прысутнасці кіраўніцы дзяржавы Маі Санду.

«Мы ператворым у жыццё задачы для краіны, якія прапанавалі прэзідэнтка на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года і партыя «Дзеянне і салідарнасць» на парламенцкіх выбарах 2021 года. Мы будзем самааддана і ўпарта працаваць над ачышчэннем дзяржаўных устаноў ад злодзеяў і карупцыянераў... Мы будзем працаваць над стварэннем працоўных месцаў, каб дзяржаўныя інвестыцыі ў самыя кароткія тэрміны прыносілі рэальныя вынікі для грамадзян і каб кожны мог убачыць у сваёй сям'і, у сваім населеным пункце і ў грамадстве глыбокія пераўтварэнні, якіх ён чакае», - заявіла новы прэм'ер краіны.

Новы ўрад на пасяджэнні 6 жніўня зацвердзіў парламент Малдовы.

28 красавіка Санду распусціла парламент краіны. 15 красавіка КС Малдовы разгледзеў запыт Санду, у якім прэзідэнтка Малдовы прасіла суд канстатаваць абставіны, якія дазваляюць распусціць парламент. КС пастанавіў, што падстава для роспуску парламента - немагчымасць сфармаваць урад.

Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Малдове прайшлі 11 ліпеня. Большасць галасоў атрымала партыя «Дзеянне і салідарнасць» (52,8% галасоў), якую заснавала Санду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках