3 траўня 2024, Пятніца, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі кіраўніца Думы зняславілася падчас выканання гімна РФ: відэа

8
У Расеі кіраўніца Думы зняславілася падчас выканання гімна РФ: відэа
АКСАНА КАЗЛОЎСКАЯ

Аксана Казлоўская пераблытала словы гімна Расеі і СССР.

У Расеі палітык абласнога ўзроўню зняславілася падчас выканання гімна Расейскай Федэрацыі. Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеграм-канал LIFE SHOT, піша «Апостроф».

«Кіраўніца томскай Заканадаўчай думы Аксана Казлоўская забылася адключыць мікрафон падчас выканання гімна Расеі і «крыху» пераблытала словы», - гаворыцца ў паведамленні.

Палітык замяніла тэкст на словы гімна Савецкага Саюза.

Адзначаецца, што перад пачаткам «хвілінкі патрыятызму» Казлоўская падкрэсліла, што ва ўсіх ёсць тэкст.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках