3 траўня 2024, Пятніца, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд вынес прысуды брату і паплечніку Навальнага паводле «санітарнай справы»

Суд вынес прысуды брату і паплечніку Навальнага паводле «санітарнай справы»
АЛЯКСЕЙ І АЛЕГ НАВАЛЬНЫЯ

Алег Навальны прысуджаны да года пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам адзін год.

Праабражэнскі раённы суд Масквы ў пятніцу, 6 жніўня, прызначыў Алегу Навальнаму - брату апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага - адзін год пазбаўлення волі ўмоўна паводле «санітарнай справы». Пра гэта ў сваім Twitter напісаў ягоны адвакат Нікас Параскеваў, паведамляе dw.com. Такім чынам, суд поўнасцю задаволіў патрабаванне пракуратуры.

У той жа дзень Праабражэнскі раённы суд Масквы прысудзіў паплечніка Аляксея Навальнага Мікалая Ляскіна да аднаго года абмежавання волі па той жа «санітарнай справе». Аб гэтым паведамляецца ў Twitter апазіцыянера.

Ляскіну забаронена цягам года выходзіць з дому з 22 да 6 гадзін, пакідаць Маскву і Маскоўскую вобласць, а таксама наведваць масавыя мерапрыемствы.

«Санітарная справа»

«Санітарная справа» была распачатая пасля акцыі 23 студзеня ў падтрымку Аляксея Навальнага. Фігурантаў, у лік якіх увайшлі кіраўніца прафзвязу «Альянс лекараў» Анастасія Васільева, Алег Навальны, Марыя Алёхіна і іншыя, абвінавачваюць у падбухторванні да парушэння санітарна-эпідэміялагічных правілаў (частка 1 артыкула 236 КК).

3 жніўня паводле гэтай жа справы суд прыгаварыў юрыстку Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Любоў Собаль да 1,5 гадоў абмежавання волі. 2 жніўня абвінавачанага паводле «санітарнай справы» Дані Акеля аштрафавалі на 100 тысяч рублёў. Паводле версіі следства, ён пад уздзеяннем «заклікаў» Любові Собаль і іншых прыйшоў на акцыю быўшы заражаным каранавірусам.

Сам Акель сцвярджаў, што пайшоў на акцыю пасля двух адмоўных аптэчных тэстаў на кавід. Акрамя таго, з ягоных слоў, ён не сачыў за паплечнікамі Навальнага ў сацсетках, а пра мітынг даведаўся з эфіру тэлекампаніі «Дождь».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках