3 траўня 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Страты - 126 мільёнаў, у бізнэс-колах кажуць пра магчымы продаж расейскаму «Магніту»

15
«Страты - 126 мільёнаў, у бізнэс-колах кажуць пра магчымы продаж расейскаму «Магніту»

Што адбываецца з «Еўраоптам»?

Як стала вядома nashaniva.com, апошнім часам у бізнэс-колах абмяркоўваецца тэма перамоваў аб продажы беларускай сеткі «Еўраопт» буйной расейскай сетцы «Магніт».

«Магніт» у Расеі па сваім маштабе вельмі падобны на «Еўраопт» з яго блізу тысячы крам у Беларусі.

Прэс-сакратар «Еўраопта» Ягор Хрусталёў на адпаведны запыт адказаў, што ніяк не будзе каментаваць гэтае пытанне, у афіцыйным адказе «Магніта» паведамілі, што перамоваў аб куплі яны не вядуць, але крыніцы журналістаў паведамляюць, што размовы пра перамовы паўсталі не на пустым месцы.

Калі аналізаваць фінансавыя паказчыкі «Еўрагандлю», якому і належыць «Еўраопт», то яны выглядаюць даволі бязрадасна: справаздачнасць кампаніі за крызісны 2020 год нагадвае справаздачнасць дзяржаўнай кампаніі - 161 мільён 875 тысяч рублёў чыстых страт.

Страты прадпрыемства генеруюцца ў першую чаргу за кошт фінансавай дзейнасці. У 2020 годзе яны зарабілі больш, чым у 2019-м ад рэалізацыі прадукцыі. Але адмоўныя курсавыя розніцы і выплаты ў пазыках перакрылі аперацыйны даход.

Імаверна, вялікая роля ў гэтым у выплаце па валютных крэдытах. «Еўраопт» размяшчаў шмат валютных аблігацый, іх трэба выплачваць яшчэ доўгія гады. На гэта звяртаюць увагу незалежныя аўдытары паводле вынікаў 2020 года.

Колькі можа каштаваць «Еўраопт»? Як кажуць у бізнэс-колах, уласнікі заўсёды ацэньвалі кампанію прыкладна на мільярд даляраў, але калі цяпер лічыць па формуле «EBITDA (прыбытак да падаткаў - блізу 211 мільёнаў даляраў) памножаная на шэсць, мінус 600 мільёнаў пазыкі», то цана кампаніі складзе 666 мільёнаў даляраў, і гэта без уліку дысконту за знаходжанне на вулкане.

«На чыстую страту «Еўраопта» глядзець не мае сэнсу, калі мы разважаем пра гэта з пазіцыі бенефіцыяраў. Перш за ўсё «Еўраопт» - гэта амаль манапольны канал руху тавараў у Беларусі, гэтыя людзі пракручваць праз сябе амаль 30% раздробу краіны. Проста ўявіце, на які адсотак трэба падняць кошты, каб пераўтварыць страты ў даходы, але галоўны сэнс у тым, што галоўны даход наўрад ці асядае ў «Еўрагандлі».

Тут трэба глядзець на паказчыкі замежных кампаній-пастаўшчыкоў, афіляваных з «Еўраоптам». У мяне ёсць падазрэнне, што асноўны прыбытак асядае там, а паказваць вялікія дасягненні ў Беларусі проста нерацыянальна: так павялося. Калі ты заплаціш мільярд падаткаў, то заўтра ў цябе папросяць рабіць адлічэнні ў разнастайныя фонды і будаваць на спонсарскіх пачатках тое, што ты б не хацеў, а то і наогул адбяруць бізнэс. А калі лічбы справаздачнасці нулявыя або блізу нуля, то ніхто ў цябе нічога асабліва не папросіць», - кажа бізнэс-аналітык.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках