3 траўня 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік ВТБ распавёў, у якім выпадку Расея застанецца без SWIFT

2
Кіраўнік ВТБ распавёў, у якім выпадку Расея застанецца без SWIFT

Банкір заявіў пра «халодную вайну» РФ з Захадам.

Выхад Расеі з аплатнай сістэмы SWIFT адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі еўрапейскія ўрады наважацца ўжыць такія жорсткія захады супраць краіны, паведаміў кіраўнік ВТБ Андрэй Косцін у інтэрв'ю выданню Handelsblatt (пераклад - finanz.ru).

«Я не думаю, што гэта калі-небудзь адбудзецца, - калі толькі еўрапейскія ўрады не захочуць ужыць такія жорсткія захады супраць Расеі. Але пакуль такіх планаў няма нават у ЗША. Яны б палічылі за лепшае адрэзаць нас ад даляравай сістэмы і ўвесці другасныя санкцыі супраць еўрапейскіх банкаў, каб перашкодзіць ім працаваць з намі», - распавёў ён.

Кіраўнік банка дадаў, што раней уведзеныя ЗША абмежаванні на суверэнную пазыку РФ не сталі праблемай для Расеі і расейскіх банкаў. «У амерыканскіх інвестараў застаецца адкрытым доступ да другаснага рынку. Агулам значэнне міжнародных банкаў для расейскіх дзяржаўных аблігацый параўнальна невялікае. Адзін толькі ВТБ валодае доляй, супастаўнай з доляй інвестараў з ЗША, і пры неабходнасці мы можам купіць яшчэ больш», - растлумачыў Косцін.

Пры гэтым, на думку кіраўніка банка, увядзенне дадатковых санкцый супраць расейскіх эмітэнтаў беспадстаўнае. «Яны контрпрадукцыйныя і не развязваюць ніякіх праблем. Палітычную спрэчку немагчыма развязаць эканамічнымі санкцыямі - патрэбныя перамовы. Стасункі паміж Расеяй і ЗША цяпер дрэнныя. Некаторыя кажуць, што мы недалёкія ад «халоднай вайны». На мой погляд, мы ўжо знаходзімся ў стане новай «халоднай вайны». Я гэта бачу, бо з-за ўзросту я памятаю апошнюю «халодную вайну», - сказаў Косцін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках