3 траўня 2024, Пятніца, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парламенце Малдовы пры зацвярджэнні новага ўрада адключылі святло

2
У парламенце Малдовы пры зацвярджэнні новага ўрада адключылі святло

Пасля чаго ўключылася сігналізацыя.

Падчас пазачарговага пасяджэння парламента Малдовы, які 6 жніўня сабраўся для зацвярджэння новага ўрада, у зале пасяджэнняў нечакана згасла святло, пасля чаго ўключылася сігналізацыя. Пра гэта паведамляе выданне NewsMaker, піша «Еўрапейская праўда». Дэпутаты спрабавалі прадоўжыць працу, але ім перашкаджаў гук сігналізацыі.

Журналістаў вывелі з будынка парламента. Праз праблемы з электрычнасцю ў парламенце абвясцілі перапынак на 10 хвілін.

Пасля святло ў парламенце зноў з'явілася, журналістам дазволілі зайсці ў залу для прэсы. У будынку пахла гарэлым. Пакуль афіцыйнай інфармацыі пра тое, што адбылося, няма.

Як паведамлялася, у Малдове вызначылі склад новага ўрада: Насаты стане міністрам абароны, Папеску ўзначаліць МЗС.

Нагадаем, 30 ліпеня прэзідэнтка Малдовы Мая Санду пасля кансультацый з парламенцкімі фракцыямі падпісала ўказ аб вылучэнні намесніка старшыні партыі «Дзеянне і салідарнасць» (PAS) Наталлі Гаўрыліцы на пасаду прэм'ер-міністра.

Паводле вынікаў нядаўніх выбараў у партыі PAS у парламенце 63 мандаты, што дазваляе ім самастойна зацвердзіць урад.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках