3 траўня 2024, Пятніца, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Час выбраў нас

3
Час выбраў нас
ФОТА: REUTERS

Рашучыя, смелыя, моцныя - бярыце сябе ў рукі.

Тэлеграм-канал «Баста!» падзяліўся меркаваннем удзельніка аднаго з пратэстных менскіх чатаў:

- Паважаныя сябры і аднадумцы!

За час пратэстаў, мы нарэшце зразумелі, што мы АДЗІНЫЯ, што мы - СІЛА. Мы знайшлі адзін аднаго, мы пазбавіліся ад абыякавасці адзін да аднаго, ад страху ўзяць удзел, абараніць блізкага. Мы ўступілі на шлях фармавання НАЦЫІ.

Мы больш не дапусцім катаванняў і гвалту, ператварэння краіны ў канцлагер. Мы больш не дапусцім тэрору і генацыду. Мы не дазволім міжнароднаму ізгою Лукашэнку распрадаць краіну і падарваць яе незалежнасць.

Сябры, хіба мы зможам перагарнуць старонку? Мы не маем права забыць людзей, якія рызыкнулі ўсім сваім жыццём, дабрабытам сваіх жонак і дзяцей.

Хіба мы, народ, маем права падвесці людзей, якія цяпер адбываюць пакаранне паводле палітычных артыкулаў, хіба мы маем права забыць нашых людзей, якіх забіў рэжым? Іх імёнамі мы назавем вуліцы нашых гарадоў пасля нашай перамогі.

Рашучыя, смелыя, моцныя! Бярыце сябе ў рукі.

Мы прайшлі пункт незвароту і цяпер нам усім трэба толькі адно - не здацца самім.

Наперадзе - толькі будучыня. Свабодная і шчаслівая.

Ніхто не кажа, што будзе проста, але мы - беларусы - павінны вярнуць сабе свабоду!

Час выбраў нас!

Краіна, апамятайся!

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках