3 траўня 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Да мяжы падышла група з дзецьмі, аўтаматныя чэргі з беларускага боку не змаўкаюць»

106
«Да мяжы падышла група з дзецьмі, аўтаматныя чэргі з беларускага боку не змаўкаюць»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Літоўскі парламентарый распавёў шакавальныя факты пра тое, як лукашысты аўтаматнымі стрэламі заганяюць мігрантаў у Літву.

Парламенцкі кантралёр у правах чалавека Вітаўтас Валенцінавічус падзяліўся аповедам пра тое, як выглядае перакідка нелегалаў у Літву з тэрыторыі Беларусі, піша delfi.lt.

«Сёння была адна з самых цяжкіх начэй у маім жыцці», - так ён пачаў свой аповяд у фэйсбуку. Ён назіраў за сітуацыяй з 22 гадзін.

«Мы аб'ехалі Друскеніцкую заставу (30 км). Там беларускія памежнікі запускалі асвятляльныя ракеты і назіралі за нашымі памежнікамі з вежы, акрамя таго, беларускія памежнікі былі расцярушаныя ў лесе. Мы бачылі, што рух у Беларусі інтэнсіўны. Пад дзве гадзіны мы вярнуліся на заставу. А а 4.15 селі ў аўтамабілі і паехалі да знаку на мяжы нумар 134-135», - пісаў ён.

Напружанне на мяжы, са слоў Валенцінавічуса, толькі нарастае.

«Праз рацыю мы чуем выклік да 129 слупа на мяжы, там праз мяжу перайшла група з 34 чалавек, 15 з іх - дзеці. Вярнуць іх у тым жа месцы не выпадае, бо а 5.30 чуюцца аўтаматныя чэргі з беларускага боку, страляюць у паветра. Пры мяжы шухтуюцца беларускія памежнікі ў шаломах, са шчытамі і дубінкамі. Аўтаматныя чэргі не змаўкаюць, таму літоўскія памежнікі пасадзілі нелегалаў у аўтобус, перавезлі да знаку 125-126, высадзілі і прыгаворваючы go, go go адправілі ў бок Беларусі. Мігранты павольна ішлі у бок Беларусі», - распавёў кантралёр.

Паводле ягоных слоў, не пакідае думка, што калі Беларусь будзе фармаваць больш такіх груп, то ці будзе досыць у літоўскага боку магутнасцяў, каб усіх вярнуць назад.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках