3 траўня 2024, Пятніца, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАК: У найбліжэйшы час трэнеры Ціманоўскай Майсевіч і Шумак вернуцца ў Менск

12
НАК: У найбліжэйшы час трэнеры Ціманоўскай Майсевіч і Шумак вернуцца ў Менск

Беларускі бок пацвердзіў пастанову дысцыплінарнай камісіі МАК.

НАК Беларусі пракаментаваў пастанову дысцыплінарнай камісіі МАК аб высылцы трэнераў каманды Артура Шумакова і Юрыя Майсевіча з Токіё.

«5 жніўня 2021 года дысцыплінарная камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняла пастанову аб пазбаўленні акрэдытацыі на Гульнях ХХХII Алімпіяды ў Токіё трэнераў беларускай каманды ў лёгкай атлетыцы Юрыя Майсевіча і Артура Шумакова. У заяве МАК адзначаецца, што гэта часовыя меры. Цяпер працягваецца працэс разбору сітуацыі.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь пацвярджае гэтую інфармацыю, і найбліжэйшым часам трэнеры вернуцца ў Менск», - паведамляе прэс-служба НАК.

Нагадаем, раней стала вядома, што трэнеры каманды Беларусі Артур Шумак і Юры Майсевіч часова пазбаўлены акрэдытацыі і выселеныя з Алімпійскай вёскі праз удзелу ў спробе прымусіць лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую вярнуцца ў Беларусь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках