3 траўня 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта мая свабода»: магутны выступ Сцяпана Латыпава ў судзе

6
«Гэта мая свабода»: магутны выступ Сцяпана Латыпава ў судзе
СЦЯПАН ЛАТЫПАЎ

Палітвязень папрасіў свайго бацькі не прысутнічаць на пасяджэнні.

У судзе Савецкага раёна Менска працягваецца працэс у справе жыхара «Плошчы перамен», палітвязня Сцяпана Латыпава, паведамляе «Вясна-96».

Перад судом палітвязень выказаўся пра ўнутраную свабоду, стаўленне да суддзі Аляксандра Ваўка, які вядзе ягоную справу, і да канваіраў, да якіх Сцяпана кайданкамі прыкоўваюць кожнае судовае слуханне.

«Я буду сядзець столькі, колькі сам таго захачу. Якую цану я буду плаціць - гэта іншае пытанне. Але вызначаць буду толькі я. Я буду вызначаць, працягнецца судовае пасяджэнне ці не. Я буду вызначаць, вярнуся я сёння з канвоем або з хуткай дапамогай. Гэта маё права. Гэта мая свабода.

...Самае балючае, што я з усіх сіл стараюся ставіцца да суддзі як да чалавека, да прафесіянала, які знаходзіцца ў вельмі няпростай сітуацыі. Але ў мяне не атрымліваецца. Я вельмі добра стаўлюся да хлопцаў з канвою».

Суд працягвае праслухоўваць аўдыёзапісы тэлефонных размоў Сцяпана.

Перад судом Сцяпан папрасіў свайго бацьку не прысутнічаць на пасяджэнні, каб яму не было балюча за сына.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках