3 траўня 2024, Пятніца, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмэн Біл Кіцінг: Лукашэнка - праблема для Пуціна

3
Кангрэсмэн Біл Кіцінг: Лукашэнка - праблема для Пуціна

У Белым доме разумеюць важнасць каардынацыі ў дзеяннях супраць дыктатара.

Кангрэсмэн-дэмакрат ЗША Біл Кіцінг у інтэрв'ю «Голасу Амерыкі» расказаў аб неабходнасці ціску на рэжым у Менску

«У Белым доме разумеюць важнасць каардынацыі ў працы над гэтай праблемай з нашымі хаўруснікамі асабліва з краінамі Еўразвязу. Так што пэўная затрымка з канкрэтнымі крокамі ў дачыненні да Беларусі была звязаная з тым, што мы спрабавалі сінхранізаваць нашы дзеянні, працаваць у тандэме. Такі тандэм у шмат разоў узмацняе наш ціск на рэжым для таго, каб дамагчыся правядзення свабодных і справядлівых выбараў. Я думаю, што адміністрацыя дзейнічае рашуча, а таксама мяркую, што новая група «Сяброў Беларусі» у Кангрэсе таксама настроена рашуча.

Свабодны свет працягвае назіраць за дзеяннямі Лукашэнкі, якія з'яўляюцца вельмі небяспечнымі ў дачыненні да асобных людзей, але я думаў, што гэтыя дзеянні нясуць праблемы і для Расеі. Яны настолькі з абуральныя, што могуць выклікаць пытанні нават у Пуціна. Ён наўрад ці можа быць задаволены тым як Лукашэнка дзейнічае. Асабліва калі казаць аб прымусовай пасадцы самалёта Ryanair. Такія дзеянні толькі ўзмацняюць разлад унутры краіны, выклікаюць усё большы ціск і санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Нягледзячы на вонкавую згоду паміж Масквой і Менскам я думаю, што крокі Лукашэнкі не дапамагаюць яму ў стасунках з Расеяй», - заявіў Біл Кіцінг.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках