3 траўня 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стан 12-гадовага хлопчыка, які вынес брата з дома ў агні, паляпшаецца

3
Стан 12-гадовага хлопчыка, які вынес брата з дома ў агні, паляпшаецца

Раман Кагадоўскі перанёс ужо ўсе патрэбныя хірургічныя ўмяшанні.

Стан 12-гадовага Рамана Кагадоўскага, які вынес малечу з дома ў агні ўжо некалькі месяцаў лечыцца пасля сур'ёзнай апёкавай траўмы ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Менску, паляпшаецца.

Пра гэта піша тэлеграм-канал «Белыя халаты».

Хлопчык перанёс ужо ўсе неабходныя хірургічныя ўмяшанні, зараз яму неабходна прайсці праз працяглую і сур'ёзную рэабілітацыю. Наперадзе ў Рамана яшчэ доўгія месяцы прыжывання перасаджанай скуры і аднаўлення.

Родныя Ромы распавядаюць, што ён ужо спрабуе самастойна дыхаць. Пакуль ён усё яшчэ знаходзіцца на ШВЛ, але медыкі часам даюць яму дыхаць без падтрымкі апарата, з чым наш герой спраўляецца вельмі паспяхова. Бацькі Рамана настроеныя на пазітыў і дапамагаюць сыну прайсці гэта цяжкае выпрабаванне. Медыкі, прыклалі неверагодныя намаганні для дапамогі падлетку і надалі яму высокапрафесійную дапамогу, таксама адзначаюць паляпшэнні і спадзяюцца на хуткае аднаўленне Ромы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках