3 траўня 2024, Пятніца, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выступілі супраць вайсковых кіраўнікоў у школах

25
Беларусы выступілі супраць вайсковых кіраўнікоў у школах

Улады пачалі круціць з адказам.

Днямі выйшла пастанова Міністра адукацыі, якой у навучальных установах уводзілася новая пасада: «Кіраўнік вайсковага патрыятычнага выхавання».

Такія кіраўнікі з'явяцца ва ўстановах, за выключэннем пачатковых, вечаровых, дапаможных школ і спецыялізаваных ліцэяў. Калі ў школе ад 50 да 350 навучэнцаў - то ўводзіцца 0,5 штатнай адзінкі, калі больш - то паўнавартасная штатная адзінка; у кадэцкіх вучылішчах - штатная адзінка без умоваў.

Многія беларусы разважылі, што зараз у школах з'явяцца і ўрокі патрыятычнага выхавання, і далі адпор гэтаму. На партале «Зручны горад» з'явілася петыцыя, аўтары якой задаюць міністру некалькі пытанняў:

«1. З якой прычыны Міністэрства адукацыі мяркуе, што той аб'ём вайсковага патрыятычнага выхавання, які ўжо ёсць у школе, не адпавядае належнаму ўзроўню?

2. Як належыць адаптаваць нагрузку вучняў у сувязі са з'яўленнем гэтага новага прадмета?

3. Што азначае тэрмін «вайсковае выхаванне» ў разуменні Міністэрства?

4. Ці плануецца гэтую дысцыпліну раўназначна выкладаць для хлопчыкаў і дзяўчатак? Навошта дзяўчаткам вайсковае выхаванне?

5. Хто выступіў ініцыятарам увядзення гэтай дысцыпліны? Якія грамадскія структуры заяўлялі пра гэта? Ці ёсць пацверджанне таго, што гэта сапраўды адпавядае патрэбам грамадзян Беларусі? Ці былі публічныя звароты грамадзян, навуковыя даследаванні, сацыялагічныя апытанні наконт гэтага пытання?

6. Ці праводзілася грамадскае абмеркаванне перад прыняццем пастановы аб увядзенні такой дысцыпліны? Калі не, то з якой прычыны?

7. Хто на думку Міністэрства павінен навучаць школьнікаў новаму прадмету, калі да гэтага года ўніверсітэты рэспублікі не рыхтавалі адпаведных спецыялістаў? Калі пачалі распрацоўваць навучальныя праграмы?

На нашу думку любоў да Радзімы фармуецца натуральным чынам, на аснове станоўчага ўражання пра жыццё ў сваёй краіне і людзе, якія тут жывуць. Стварэнне нашым дзецям умоў для шчаслівага дзяцінства дасць трывалую аснову для патрыятызму.

Мы просім скасаваць пастанову аб увядзенні новага прадмета вайсковага патрыятычнага выхавання».

З міністэрства прыйшоў даволі дзіўны адказ за подпісам начальніка Галоўнай управы агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Кіндзірэнкі Марыі Станіславаўны.

У адказе сказана:

«Увядзенне новага навучальнага прадмета ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі аб вайсковым патрыятычным выхаванні Міністэрствам адукацыі не плануецца.

Патрыятычнае выхаванне вучняў ажыццяўляецца ў рамках вывучэння вучэбных прадметаў, засваення зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў, выхаваўчай работы (пазакласных мерапрыемстваў).

З мэтай удасканалення формаў і метадаў патрыятычнага выхавання навучэнцаў Міністэрствам адукацыі праводзіцца работа для ўвядзення ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пасады «Кіраўнік вайсковага патрыятычнага выхавання».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках