2 снежня 2021, Чацвер, 13:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар «Дай Дарогу!» з'ехаў з Беларусі

9
Лідар «Дай Дарогу!» з'ехаў з Беларусі
ЮРЫ САТЫЛЬСКІ

Музыка не прыйшоў на пасяджэнне суда паводле справы аб прызнанні кліпа гурта «экстрэмісцкім матэрыялам».

Лідар берасцейскага гурту «Дай Дарогу!» Юрый Сатыльскі з'ехаў з Беларусі. Як паведамляе @by_culture, ён не прыйшоў на сённяшняе пасяджэнне суда паводле справы аб прызнанні кліпа гурту на песню «Баю-Бай» экстрэмісцкім матэрыялам.

У Instagram Сатыльскі паведаміў, што правы ў сваёй абароне ён перадаў свайму адвакату.

Нагадаем, паводле заявы ГУБАЗіК, экспертная камісія прыйшла да высновы, што кліп на песню «Баю-Бай» зняты з мэтай дыскрэдытацыі работнікаў сілавых структур. У суд Ленінскага раёна Берасця шостае ўпраўленне ГУБАЗіК МУС падала заяву аб прызнанні матэрыялу экстрэмісцкім.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».