24 красавiка 2024, Серада, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адзначаецца 41-я гадавіна падпісання Шчэцінскага пагаднення

У Польшчы адзначаецца 41-я гадавіна падпісання Шчэцінскага пагаднення

41 год таму польскія працоўныя-страйкоўцы дамагліся падпісання пагаднення аб выкананні іх патрабаванняў.

41 год таму, 30 жніўня 1980 года застрайкавалыя працоўныя на чале з Марыянам Юрчыкам Шчэцінскай суднаверфі дамагліся падпісання пагаднення аб выкананні іх патрабаванняў з камуністычнымі ўладамі, прадстаўленымі тагачасным віцэ-прэм'ерам Казімежам Барцыкоўскім. Гэта было першае з пагадненняў, якія сканчаюць хвалю страйкаў у жніўні 1980 года ў Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

31 жніўня было падпісанае пагадненне ў Гданьску, 3 верасня – у Ястшэмбе-Здруі, і 11 верасня ў Катавіцы. Жнівень 1980 года стаў імпульсам да стварэння «Салідарнасці», а пасля – сістэмных зменаў, якія прывялі да падзення камуністычнай ПНР і іншых дыктатураў так званага ўсходняга блоку, у выніку чаго Польшча здабыла сапраўдны суверэнітэт.

«Цяжка знайсці ў гісторыі народ, які пакутаваў больш, чым польскі народ у XX стагоддзі. Лёс не быў да нас добразычлівым. Польшча, якая пасля 123 гадоў няволі аднавіла незалежнасць, радавалася ёй усяго толькі 20 гадоў, каб зноў упасці пад ударамі захопніцкіх рэжымаў (...)». Але «Салідарнасць» для ўсяго свету стала сапраўднай з'явай, агаліла галоўную хлусню камунізму, – адзначыў у сваім лісце ўдзельнікам мерапрыемстваў у гонар 41-й гадавіны Шчэцінскага пагаднення польскі прэм'ер Матэвуш Маравецкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках