25 красавiка 2024, Чацвер, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кінафестывалі ў Берліне паказалі фільмы пра купалаўцаў і бел-чырвона-белы сцяг

На кінафестывалі ў Берліне паказалі фільмы пра купалаўцаў і бел-чырвона-белы сцяг

Дакументальныя фільмы паказалі на адмысловай секцыі «Ноч бізона».

У рамках кінафестывалю filmPOLSKA ў Берліне паказалі два дакументальныя фільмы з Беларусі. Іх паказалі на адмысловай секцыі «Ноч бізона», паведамляе DW.

Аўтары карцінаў на паказ не прыехалі і нават адмовіліся згадваць у тытрах свае сапраўдныя імёны. Яны застаюцца ў Беларусі, таму выступаюць пад псеўданімамі.

Фільм «Купалаўцы. Людзьмі звацца» апавядае пра трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Другая стужка «Колер нацыі» прысвячаецца бел-чырвона-беламу сцягу як сімвалу апазіцыйнага руху.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках