26 красавiка 2024, Пятніца, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць скасаваць планы дэталёвага планавання

2
У Беларусі хочуць скасаваць планы дэталёвага планавання

Гэта можа прывесці да хаосу ў будаўніцтве.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч сёння на прэс-канферэнцыі расказаў пра цікавыя новаўвядзенні ў будаўніцтве, якія збіраюцца прыняць у краіне. Пра гэта паведамляе БелТА.

Так, паводле ягоных словаў, неўзабаве ў Беларусі могуць зусім адмовіцца ад такой абавязковай сёння працэдуры, як план дэталёвага планавання.

– Мы разглядаем магчымасць спрашчэння падыходаў альбо ў прынцыпе выключэння такога віду дакументацыі, як план дэталёвага планавання. Але гэтая праца пакуль знаходзіцца ў актыўнай стадыі, таму не ўсё яшчэ дакладна вызначана.

План дэталёвага планавання (ПДП) – гэта найпадрабязнейшы план мясцовасці, які вызначае, што і як менавіта будзе будавацца на канкрэтнай тэрыторыі. Пры падрыхтоўцы ПДП вызначаюць, як менавіта пралягуць новыя вуліцы, якой паверхавасці дамы павінны быць пабудаваныя; пралічваюць, як зменіцца нагрузка на інфраструктуру (дарогі, транспарт), сацыяльныя аб'екты (школы, паліклінікі і да т.п.). Пры будаўніцтве, здараецца, ад ПДП адыходзяць, але ўсё ж гарадскія ўлады імкнуцца іх больш-менш прытрымлівацца.

Вось так выглядае тыповы ПДП – гэта мікрараён Лошыца (праз клік адкрыецца ў новай укладцы ў поўным памеры).

Пры гэтым міністэрства таксама збіраецца ўвесці абавязковую атэстацыю для заказчыкаў, а таксама ўзмацніць жорсткасць атэстацыі генпадраднікаў і Генпраектавальнікаў.

– Патрабаванні зробяцца больш жорсткімі. Гэта робіцца, каб скараціць колькасць незакончаных аб'ектаў, а таксама тых, якія знаходзяцца ў розных стадыях гатоўнасці, але якія, на жаль, не рэалізуюцца так, як былі задуманыя першапачаткова.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках