26 красавiка 2024, Пятніца, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі прапанавалі ўвесці надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

4
У Латвіі прапанавалі ўвесці надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю

Тое, што адбываецца на мяжы з Беларуссю, ацэньваецца палітыкамі як гібрыдная пагроза.

У Латвіі фракцыя Нацыянальнага аб'яднання, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, прапанавала ўвесці надзвычайнае становішча ў памежных з Беларуссю раёнах.

Пра гэта ішла размова на сустрэчы фракцыі з кіраўніцай МУС Латвіі Марыяй Голубевай, паведамляе партал Delfi.

Сёння кіраўніца МУС абмеркавала з дэпутатамі Сейма ад Нацыянальнага аб'яднання сітуацыю на латвійска-беларускай мяжы. А менавіта тое, што трэба рабіць Латвіі, каб з Беларусі ў краіну не пайшлі нелегальныя мігранты так, як гэта цяпер адбываецца на мяжы з Літвой.

Як паведамляе Нацыянальнае аб'яднанне, падчас сустрэчы атрымалася дасягнуць дамоўленасці пра неабходнасць увесці надзвычайнае становішча ў памежным рэгіёне. Таксама Нацыянальнае аб'яднанне падкрэсліла, што трэба як мага хутчэй пабудаваць сцяну на мяжы. Рэалізацыя гэтага праекту позніцца, але цяпер, на думку палітыкаў, сцяна можа стаць рэальнай перашкодай для пранікнення мігрантаў. Каб паскорыць працэс будаўніцтва, неабходна зняць нарматыўныя бар'еры. Таксама на сустрэчы гаворка ішла пра тое, што трэба ўнесці папраўкі ў Крымінальны кодэкс, узмацніўшы пакаранне для арганізатараў і ўдзельнікаў кантрабанды людзей.

Старшыня парламенцкай фракцыі Нацыянальнага аб'яднання Яніс Домбрава адзначыў, што падчас сустрэчы атрымалася дасягнуць разумення ў тым, што гаворка цяпер ідзе не пра класічных уцекачоў, якія шукаюць прытулку ў Латвіі.

Тое, што адбываецца на мяжы з Беларуссю, ацэньваецца палітыкамі як гібрыдная пагроза.

Як паведамлялася, Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі з 12 ліпеня выправілі апалчэнне на ўсходнюю мяжу краіны для ўмацавання захадаў у стрымліванні нелегальнай іміграцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках