21 верасня 2021, aўторак, 20:32
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто, калі не мы?

Хто, калі не мы?
ФОТА: ТАСС

Пару тыдняў - і можна пачаць будаваць новую дзяржаву.

Выходзячы на пратэсты ў жніўні, у нас не было сумневаў, што мы маем рацыю. Як няма іх і сёння, калі мы глядзім вакол сябе і бачым тое, што адбываецца ў нашай краіне.

Першае, што хочацца зрабіць - адхрысціцца. Сказаць, што гэта нас не тычыцца. Мы проста хочам спакойна жыць сваё жыццё, гадаваць дзяцей, ездзіць у адпачынак, працаваць у будні, адпачываць у выходныя. Цішыня.

Але ёсць адна задача. Каб працягваць спакойна жыць, патрэбныя ўмовы: добры заробак, бяспечная праца, магчымасць адпачыць ад гэтай працы ў непрацоўны час, магчымасць выйсці ў выходны на двор бяспечна.

Каб гэта здарылася, нам найперш трэба пастарацца самім. Не камусьці іншаму: суседу, сябру, дэпутату ці яшчэ каму, а самім.

Зараз былы з ягонымі паслугачамі баяцца аднаго - страйку. Дык чаму ж нам не скарыстацца гэтым інструментам дзеля ўласнай выгоды?

Пара тыдняў - і мы зможам пачаць будаваць новую дзяржаву. Пытанне жадання.

Страйку быць

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР)

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».