21 верасня 2021, aўторак, 19:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шаркаўшчынскім раёне скралі воданапорную вежу

11
У Шаркаўшчынскім раёне скралі воданапорную вежу

Крадзеж года адбыўся ў вёсцы Рэчкі.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, тут скралі воданапорную вежу.

З заявай у міліцыю звярнуўся начальнік ААТ «Жвіранка». Вежа знаходзілася паблізу вёскі Рэчкі і не эксплуатавалася, але яшчэ лічылася на балансе ААТ.

Як усталявалі аператыўнікі, аб'ект вышынёй 10 м і масай блізу трох тон выкралі трое жыхароў раёна. Мужчыны з дапамогай газавага разака дэмантавалі вежу, разрэзалі яе на часткі і здалі ў металалом. Частку выкрадзенага ўдалося вярнуць.

Распачатая крымінальная справа.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».