24 красавiка 2024, Серада, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеячы беларускага тэатра аб'ядналіся ў незалежную асацыяцыю

Дзеячы беларускага тэатра аб'ядналіся ў незалежную асацыяцыю
ФОТА: NN.BY

Аб'яднанне стала адказам на дзеянні ўладаў.

На днях тэатральнае кам'юніці стварыла сайт, на якім апублікавала Маніфест асацыяцыі. Маніфестам створанага кам'юніці ўжо падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebook рэжысёр беларуска-брытанскага праекта Hunchtheatre Уладзімір Шчэрбань.

«Сёння многія прадстаўнікі культуры і незалежныя тэатральныя калектывы Беларусі пазбаўленыя органамі дзяржаўнага кантролю магчымасці працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Культурныя пляцоўкі закрываюцца, легальныя спосабы фінансавання імкліва скарачаюцца, недзяржаўныя арганізацыі ліквідуюцца. Прадстаўнікоў тэатральнага мастацтва звальняюць паводле палітычных матываў з наступнай забаронай на працаўладкаванне», - апісваецца гаротнае становішча спраў у незалежнай тэатральнай, і агулам, культурнай сферы ў Маніфесце.

«Толькі за першае паўгоддзе 2021 года зафіксаваны 621 выпадак парушэння культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Па стане на 2021.06.30 526 чалавек у Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі, 39 з іх - гэта дзеячы культуры. 13 чалавек ужо асуджаныя судом да калоніі ад 2 да 8 гадоў, 9 чалавек атрымалі 1,5-3 гады «хіміі», 2 чалавекі - 1-2 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову», - канстатуе Belarus Theatre Comminity.

Выхадам у сітуацыі, якая склалася, тэатральныя дзеячы бачаць «пошук магчымасцяў узаемадзеяння ўнутры супольнасці і падтрымкі звонку».

«Мы звяртаемся да замежных калегаў і партнёраў з просьбай аб садзейнічанні», - гаворыцца ў звароце.

«Напярэдадні новага тэатральнага сезона-2021 прадстаўнікі тэатра Беларусі, «рассеянага» ў існай сітуацыі па некалькіх краінах, аб'ядноўваюць свае намаганні для распрацоўкі праектаў і пошуку магчымасцяў для ўласнага выратавання і развіцця», - падкрэсліваюць сутнасць місіі Belarus Theatre Community прадстаўнікі незалежнай тэатральнай сцэны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках