25 красавiка 2024, Чацвер, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры атакавалі сістэму COVID-вакцынацыі ў Італіі

3
Хакеры атакавалі сістэму COVID-вакцынацыі ў Італіі

Усе сістэмы былі адключаныя.

У італійскім сталічным рэгіёне Лацыё зафіксавалі хакерскую атаку на сістэму вакцынацыі ад каранавіруса. Хакеры атакавалі кампанію, якая кіруе прызначэннямі вакцынацыі ад каранавіруса.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

«Ідзе магутная хакерская атака на рэгіянальную базу дадзеных», - паведамілі ўлады італійскага рэгіёну.

Цяпер усе сістэмы былі адключаныя, сістэма рэгіянальнага партала аховы здароўя і сеткі вакцынацыі ад каранавіруса. Улады рэгіёну папярэдзілі, што праз гэту хакерскую атаку праграму вакцынацыі могуць адкласці.

«Гэта вельмі магутная хакерская атака, вельмі сур'ёзная... усё выйшла з ладу. Уся рэгіянальная сістэма знаходзіцца пад атакай», - сказаў мэнэджар аховы здароўя рэгіёну Лацыё.

Цяпер паліцыя і пракуратура вывучаюць гэтую сітуацыю і могуць пачаць расследаванне, каб высветліць, хто стаіць за гэтай хакерскай атакай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках