29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія памежнікі за дзень затрымалі яшчэ 144-х нелегальных мігрантаў з боку Беларусі

2
Літоўскія памежнікі за дзень затрымалі яшчэ 144-х нелегальных мігрантаў з боку Беларусі

Большасць з іх назваліся грамадзянамі Ірака.

Паводле папярэдніх звестак, за мінулы дзень памежнікамі затрыманыя 144 мігранты, якія незаконна перайшлі літоўска-беларускую мяжу. Пра гэта ў нядзелю паведамляе дэпартамент статыстыкі Літвы, цытуе lrt.lt.

Найбольшая іх частка прадставілася грамадзянамі Ірака.

Усяго сёлета затрыманыя ўжо 3 545 асобаў, якія незаконна перайшлі мяжу.

Цяпер мігранты размяшчаюцца ў падраздзяленнях Службы аховы дзяржаўнай мяжы: у Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў у Пабрадзе, у інтэрнатах памежнай школы ў Мядзінінкай, на заставах, якія дзейнічаюць на мяжы з Беларуссю, і на тэрыторыі пункта памежнага кантролю ў Друскінінкскім самакіраванні.

Мігранты таксама размяшчаюцца на аб'ектах, прадстаўленых самакіраваннямі ў Алітусе і Алітускім раёне, Ігналінскім, Лаздзіяйскім, Варэнскім і Шальчынінкскім раёнах.

Сярод асобаў, затрыманых сёлета на мяжы з Беларуссю, пераважаюць грамадзяне Ірака (ці прадставіліся такімі) - 2 299 чалавек. Таксама затрыманыя 191 грамадзянін Конга, 129 грамадзян Камеруна, 100 грамадзян Сірыі, 90 грамадзян Расеі, 88 грамадзян Ірана, па 79 грамадзян Гвінеі і Афганістана, а таксама прадстаўнікі іншых краін. Большасць мігрантаў імкнуцца трапіць праз Літву ў краіны Заходняй Еўропы.

Затрыманым замежнікам будуць зробленыя тэсты на COVID-19, а да высвятлення вынікаў яны будуць ізаляваныя. Абставіны здарэння вывучаюцца, вядзецца следства. Пра новыя прашэнні з нагоды прадстаўлення прытулку праінфармаваны дэпартамент міграцыі, які разглядае такія хадайніцтвы.

У сувязі са значным ростам колькасці парушэнняў мяжы Літва ўзмацніла яе ахову. Улады краіны прытрымліваюцца думкі, што імкліва ўзрослыя плыні міграцыі - антылітоўская акцыя, якая наўмысна арганізуецца рэжымам Менска.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках