18 красавiка 2024, Чацвер, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Безас больш не самы багаты чалавек свету: Хто заняў ягонае месца

3
Безас больш не самы багаты чалавек свету: Хто заняў ягонае месца
ДЖЭФ БЕЗАС

За дзень маёмасць стан заснавальніка Amazon скарацілася на 6,76%.

Заснавальнік кампаніі Amazon Джэф Безас страціў статус найбольш заможнага чалавека планеты. Пра гэта сведчаць звесткі рэйтынгу Forbes Real-Time, піша УНП.

За дзень маёмасць мільярдэра скарацілася на 6,76%, або на 13, 9 млрд даляраў і цяпер яна складае 192,4 млрд даляраў.

Лідарам рэйтынгу самых заможных людзей планеты стаў уладальнік групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy (LVMH) Бернар Арно. Цяпер ягоная маёмасць ацэньваецца на 192,9 млрд даляраў.

Трэцім жа ў спісе з'яўляецца заснавальнік SpaceX і гендырэктар Tesla Ілан Маск з маёмасцю 179,4 млрд даляраў. Яна за дзень вырасла на 2,2 млрд даляраў.

Адзначаецца, што маёмасць Безаса зменшылася ў выніку падзення акцый кампаніі Amazon. Учора яны ўпалі ў кошце на больш чым 7,5% і склалі 3,3 тыс. даляраў за паперу.

Нагадаем, што ў траўні Джэф Безас заявіў, што сыходзіць з пасады кіраўніка кампаніі Amazon.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках