23 красавiка 2024, aўторак, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аравійскім моры ўчынены напад на танкер

5
У Аравійскім моры ўчынены напад на танкер
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: AP

Ёсць ахвяры.

У Аравійскім моры загінулі двое сябраў экіпажа японскага танкера Mercer Street, які зазнаў напад у ноч на пятніцу. Гаворка ідзе пра грамадзян Вялікабрытаніі і Румыніі, паведаміла кампанія-аператар судна Zodiac Maritime ў пятніцу, 30 ліпеня.

«З глыбокім смуткам паведамляем аб тым, што, наколькі нам вядома, інцыдэнт на борце Mercer Street 29 ліпеня прывёў да смерці двух сябраў экіпажа - грамадзяніна Румыніі і грамадзяніна Вялікабрытаніі. У нас няма інфармацыі аб тым, што хтосьці яшчэ пацярпеў», - гаворыцца ў паведамленні.

Падрабязнасці інцыдэнту, які мяркуецца, звязаны з пірацтвам, не прыводзяцца. У кампаніі растлумачылі, што абставіны здарэння высвятляюцца, пачалося расследаванне.

Таксама паведамляецца, што танкер знаходзіцца пад кантролем экіпажа. Судна кіруецца ў бяспечны порт у суправаджэнні вайсковага карабля ЗША.

У сваю чаргу партал брытанскай кампаніі Dryad Global, якая спецыялізуецца ў пытаннях бяспекі, паведаміў, што экіпаж танкера складаецца з 27 чалавек, у іх ліку адзін расеец, а таксама грамадзяне Украіны, Грузіі, КНР і іншых краін.

Паводле звестак Марской гандлёвай арганізацыі Вялікабрытаніі, напад на судна адбыўся а 23:40 чацвярга паводле сусветна каардынаванага часу (02:40 пятніцы паводле Кіева). Карабель знаходзiўся ў Аравійскім моры прыкладна за 280 км ад узбярэжжа Амана.

Танкер-хімавоз, які належыць ізраільскаму прадпрымальніку Аялю Офер, без грузу ехаў з танзанійскага Дар-эс-Салама ў аравійскі порт Эль-Фуджайру. Mercer Street належыць японскаму суднаўладальніку і ходзіць пад сцягам Ліберыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках