26 красавiка 2024, Пятніца, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інцыдэнт у космасе: Як расейская Навука ледзь не разбурыла МКС

19
Інцыдэнт у космасе: Як расейская Навука ледзь не разбурыла МКС

У сеціва патрапіла аўдыё з лініі «экіпаж-ЦКП».

Учора, 29 ліпеня, пасля "ручной" стыкоўкі расейскага модуля Навука з Міжнароднай касмічнай станцыяй на арбіце адбылося надзвычайнае здарэнне: пазапланава ўключыліся рухавікі Навукі, пасля чаго МКС пачала бязладна круціцца, піша liga.net.

Рэсурс SciNews выклаў фрагменты перамоў экіпажа станцыі з цэнтрамі кіравання палётамі ў Расеі і ЗША.

На аўдыёзапісе аператар кажа, што "ў нас тут нешта накшталт перацягвання каната", маючы на ўвазе, што цягу ад уключаных рухавікоў Навукі спрабуюць скампенсаваць запушчанымі рухавікамі на модулі Зорка і грузавым караблі Прагрэс.

Пазней рухавікі Навукі адключыліся (самі або іх усё ж такі заглушылі - гэты момант не ўдакладняецца). У Раскосмасе заявілі падчас інцыдэнту, што "ідзе праца з рэшткамі паліва". Інсайдэры мяркуюць, што на модулі быў спалены ўвесь яго запас. Чаму адбылася анамалія, пакуль не паведамляецца.

Яшчэ да ўсведамлення, што адбываецца нешта няштатнае, інсайдэры пісалі, што "каля станцыі бачныя шматлікія часціцы, якія паказваюць альбо на буйны выцек паліва, альбо на выхад газу".

У нейкі момант ужо падчас здарэння астранаўт Эндру Морган у ЦКП ў Х'юстане папрасіў астранаўтаў на МКС вызірнуць у ілюмінатары, каб праверыць, ці не разлятаюцца там абломкі і ці няма нейкага прыкметнага пашкоджання станцыі.

Аўдыё з брыфінгу NASA з каментарамі рэсурсу Alpha Centauri:

91-ы дырэктар палётаў NASA Энтані Варэха напісаў пазней: "Прычына, праз якую ў нас шмат людзей у ЦКП, у тым, што калі здараецца неспадзяванае, гэта не прыводзіць да шкоды для касмічнага карабля. Мае сябры ў NASA сёння паспяхова зрабілі сваю працу".

Аперацыя прывядзення МКС у стабільны стан заняла блізу 40 хвілін. У блогу NASA запэўнілі, што экіпажу "не пагражала і не пагражае небяспека". Дыспетчары кіравання палётамі ў Х'юстане сочаць за станам станцыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках