Зорка беларускай оперы Ілья Сільчукоў выпусціў кліп на песню «Ваўкі»
6- 28.07.2021, 18:37
- 6,478
Сюжэт закранае падзеі жніўня мінулага года.
Дзеянне ў кліпе на песню «Ваўкі» адбываецца ў Сярэднявеччы. Але ў каментарах многія слухачы знайшлі паралелі з сучаснасцю. Кліп здымаўся пад Менскам.
Ілля Сільчукоў працуе ў Оперным з 2005 года. Быў звольнены ў мінулую восень. Разам з калегамі ён удзельнічаў у роліку «Культура за страйк» і сказаў у роліку тры словы: «Стужкай, словам, дзеяннем». Праз тыдзень яго звольнілі «за амаральны ўчынак».