26 красавiка 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Tesla адкрые свае станцыі падсілкавання для электракараў іншых марак

Tesla адкрые свае станцыі падсілкавання для электракараў іншых марак

Спецыялісты Tesla займаюцца распрацоўкай спецыяльнага адаптара.

Кіраўнік Tesla Ілан Маск заявіў, што да канца 2021 года яго кампанія адкрые доступ да станцый Supercharger уладальнікам электрамабіляў усіх іншых марак. Пра гэта амерыканскі прадпрымальнік напісаў у сваім Twitter.

Маск адказаў на пытанне аднаго з падпісантаў, які спытаў, чаму Tesla стварыла ўласны запатэнтаваны раз'ём для сваіх электракараў, паведамляе autonews.ru.

«Мы распрацавалі ўласны раз'ём, бо на той момант не было адзінага стандарту, а Tesla была адзіным у свеце вытворцам электрамабіляў з вялікім запасам ходу. Гэта вельмі тонкі элемент, які падтрымлівае падсілкаванне малой і высокай магутнасці. Пры гэтым ужо сёлета мы адкрыем нашы станцыі Supercharger для ўсіх астатніх электрычных машын», - напісаў ён.

Як удакладняе выданне Electrek, на гэты момант спецыялісты Tesla займаюцца распрацоўкай спецыяльнага адаптара і ўносяць адпаведныя змены ў свой мабільны дадатак.

Tesla запусціла праект 480-вальтовых хуткіх станцый падсілкавання Supercharger, распрацаваны цалкам уласнымі намаганнямі, восенню 2012 года. На гэты момант ва ўсім свеце налічваецца больш за 2700 станцый, на якіх адначасова папаўняць запас акумулятараў могуць амаль 25 тысяч электрамабіляў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках