16 красавiка 2024, aўторак, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Лукашэнка не дацягне да канца года

25
Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі: Лукашэнка не дацягне да канца года
СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВіЧ

Ёсць закісанне і сярод сілавых структур.

Не так даўно насельніцтва Беларусі было галоўным «пастаўшчыком» фінансавых рэсурсаў для банкаўскай сістэмы - траціна ад усіх. Цяпер фінансавыя рэсурсы банкаў ад укладаў фізічных асоб скараціліся на больш чым 3 мільярды рублёў.

Сайт Charter97.org папрасіў экс-кіраўніка Нацбанка Беларусі Станіслава Багданкевіча ацаніць сённяшнюю эканамічную сітуацыю ў краіне:

- Ацэньваю сітуацыю так, як яна таго заслугоўвае. Насельніцтва зняло свае ўклады, дэпазіты, уклады ў банках, бо яно збяднела. Ёсць недавер да дзяржавы, банкаўскай сістэмы, да той палітыкі, якая будзе ва ўмовах санкцый Захаду і пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне. У нас значна ўпалі ўклады ў замежнай валюце, ды і ў нацыянальнай валюце. Гэта вынік стану эканомікі і ўзроўню жыцця на сённяшні дзень.

- Наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя для банкаўскай сістэмы? Якімі могуць быць наступствы?

- Я б не сказаў, што нейкія катастрафічныя наступствы. Гэта павольная рэгрэсія, стагнацыя, якая назіраецца ў банкаўскай сістэме і агулам у эканоміцы. Памяншаецца грашовая маса. Я глядзеў статыстыку ў гэтым годзе: улады планавалі рост грашовай масы на 5-10%, але мы бачым, што яна скарацілася на 1 ліпеня на -2.2%, гэта значыць грошай у насельніцтва і бізнэсаў стала менш. Калі ацэньваць паводле гэтага паказчыку, то гэта азначае, што мы сталі бяднейшымі.

- На працягу 19 месяцаў беларусы скупляюць валюту. Як вы думаеце, чаму нашы людзі не давяраюць беларускаму рублю?

- Таму што яны не давяраюць дыктатарскаму рэжыму, які функцыянуе ў Беларусі. Гэта недавер да той палітыкі і палітыкаў, якія знаходзяцца ва ўладзе. Гэта вынік усяго разам. Вядома, у нас пакуль няма падзення ў эканоміцы, бо пасля скарачэння экспарту з Еўропай у нас вырас экспарт з Расеяй. Калі верыць статыстыцы, то экспарт у Расею вырас на 32-33%.

Калі б Расея была нармальнай дэмакратычнай краінай, то, будучы дэмакратам, я б выступаў за самыя сяброўскія стасункі, але мы маем дачыненне з дыктатарскай, агрэсіўнай і авантурнай Расеяй. Натуральна, насельніцтва глядзіць на Захад, бачыць цывілізацыю, якая нам значна бліжэйшая. Я думаю, што нам вельмі блізкая еўрапейская Беларусь, а не дыктатарская Расея.

- Апошнім часам з'яўляюцца паведамленні, што замежныя банкі адмаўляюцца працаваць з беларусамі праз санкцыі супраць дзяржаўных беларускіх банкаў. Наколькі гэта крытычна для банкаў і прадпрыемстваў, якія працуюць з замежнымі партнёрамі?

- Вядома, крытычна, тут няма пытання. Будзе змяншэнне рэсурсаў для развіцця, а гэта падаражанне іх, павелічэнне інфляцыі, якая цяпер, з афіцыйных звестак, ужо 10%. Гэта ў статыстыцы, а ў рэальнасці яна перавышае і 20%. Сама ўлада ўжо паказвае лічбу на 9.9%. Даходы афіцыйна не растуць, пенсіі той жа няма, а кошты ідуць уверх, значыць, насельніцтва бяднее. Аднак бяднее павольна, не скокам, таму гэта не закранае ўладу і прадпрыемствы так імкліва і пакуль не дае эфекту на выхад на вуліцы.

- Можаце расказаць нашым чытачам, як лепш за ўсё засцерагчы свае ўклады?

- Цяжка нешта раіць. Трэба ўкладаць у нейкі бізнэс, вядома, ён таксама праходзіць праз разнастайныя рэпрэсіі, але ўсё ж з ім можна перабрацца ў Польшчу, Літву, Украіну, Славакію і гэтак далей. Можна ў валюце трымаць, еўра або даляры. Усё ж такі гэта больш стабільныя валюты ў параўнанні з беларускім рублём.

Я спрачаўся з маім калегам на скрыню каньяку, што Лукашэнка сыдзе з пасады да канца гэтага года. Вядома, у выніку пагадзіліся толькі на бутэльку, таму што магу не пацягнуць, але я і сёння намагаю, што Лукашэнка не дацягне да канца года. Няма ў яго падтрымкі ні сярод грамадства, ні сярод чыноўнікаў. Ёсць закісанне сярод сілавых структур.

Улічваць трэба і тое, што цывілізаваны свет прымае дадатковыя санкцыі. Магчыма, санкцыі не «зробяць рэвалюцыю», але яны захоўваюць дух беларускага народа, надзею на перамены і на тое, што мы вернемся да цывілізаванага развіцця. Нават пры ўсіх мінусах санкцый трэба не баяцца і выкарыстоўваць іх дзеля захавання духу барацьбы з гэтым дыктатарскім і рэпрэсіўным рэжымам.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках