Ва Ушачах пачалі ўсталяванне бюстаў Быкава і Барадуліна
1- 15.06.2021, 18:13
- 3,808
Рэалізацыя праекту прымеркаваная да дня нараджэння Васіля Быкава, які будзе адзначацца 19 чэрвеня.
У цэнтры Ушачаў на Віцебшчыне ўсталёўваюць бюсты выбітных выхадцаў гэтых месцаў Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна. Абодва – ганаровыя грамадзяніне Ушацкага раёна.
Арганізацыю ўзяў на сябе грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка. У ягоным актыве шэраг рэалізаваных праектаў увекавечання памяці выдатных асобаў, у тым ліку манумент Тадэвушу Касцюшку ў Мерачоўшчыне, валун на магіле Рыгора Барадуліна, піша Радыё Свабода.
Аўтар бюстаў ва Ушачах – беларускі скульптар Ігар Засімовіч, з якім у Глеба Лабадзенкі даўняе і плённае супрацоўніцтва.
Рэалізацыя праекту прымеркаваная да дня нараджэння Васіля Быкава, які будзе адзначацца 19 чэрвеня.
Летась Глеб Лабадзенка абвясціў збор сродкаў на выраб бюстаў і іх усталяванне. Тады ж ён атрымаў дазвол Ушацкага райвыканкама на ўсталяванне бюстаў у цэнтры Ушачаў.