1 траўня 2024, Серада, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай паводле выкідаў у атмасферу абагнаў усе развітыя краіны разам узятыя

2
Кітай паводле выкідаў у атмасферу абагнаў усе развітыя краіны разам узятыя

Сёлета паводле прагнозаў Кітай спаліць рэкордную колькасць вугалю.

У Кітаі вытворцы за год выкідваюць у атмасферу больш парніковых газаў, чым усе развітыя краіны свету разам узятыя. Пра гэта паведамляе BNN Bloomberg.

Адзначаецца, што паводле вынікаў 2019 года аб'ёмы выкідаў шасці парніковых газаў, у лік якіх уваходзяць вуглякіслы газ, метан і аксід азоту, склалі ў Кітаі 14,09 млрд тонаў, што прыкладна на 30 млн тонаў больш, чым сукупны аб'ём выкідаў развітых краінаў, якія ўваходзяць у арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

Пяць найбуйнейшых энэргетычных кампаній краіны, якія субсідуе дзяржава, абвесцілі пра планы асваення блізу 305 гігаватаў новых ветраных і сонечных электрастанцый у найбліжэйшыя пяць гадоў. Гэта амаль удвая перавышае магутнасці, якія ўсталююць у ЗША за той самы перыяд.

Аднак даследнікі адзначаюць, што гістарычна чальцы АЭСР выкінулі ў атмасферу ў чатыры разы больш парніковых газаў, чым Кітай. Яны паведамілі, што цяперашняе глабальнае пацяпленне з'яўляецца вынікам выкідаў як нядаўняй, так і больш далёкай мінуўшчыны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках