1 траўня 2024, Серада, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн пацвердзіў гатоўнасць сустрэцца з Пуціным

1
Байдэн пацвердзіў гатоўнасць сустрэцца з Пуціным
ФОТА: РІА «НАВІНЫ» / GLOBAL LOOK PRESS

Сустрэча мае адбыцца «ў найбліжэйшы час».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пацвердзіў, што спадзяецца ў найбліжэйшы час сустрэцца з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта кіраўнік Белага дому заявіў у ходзе брыфінгу, які транслявала сетка C-SPAN. Паводле ягоных словаў, час і месца будучага саміту яшчэ прапрацоўваюцца, паведамляе svoboda.org.

Адказваючы на пытанне журналіста, амерыканскі лідар паведаміў, што на ягоную гатоўнасць правесці сустрэчу з Пуціным не паўплывае нарошчванне расейскіх войскаў ля межаў з Украінай. "Гэта не ўплывае на маё жаданне сустрэцца тэт-а-тэт. Да таго ж звярніце ўвагу: раней у яго (у Пуціна – рэд.) было больш войскаў. Цяпер ён адводзіць іх", – сказаў Байдэн.

Гаворка ідзе пра маштабную перакідку расейскіх войскаў да ўкраінскіх межаў і ў анэксаваны Крым. Расейскія ўлады называюць тое, што адбываецца, "вучэннямі". Кіраўніцтва Украіны, ЗША, ЕЗ і іншых краінаў мяркуе, што групоўка сфармаваная для патэнцыйнага маштабнага ўварвання на ўкраінскую тэрыторыю. Нядаўна міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу абвясціў пра адвод войскаў. Гэта адбылося неўзабаве пасля таго, як Байдэн патэлефанаваў Пуціну, прапанаваўшы яму правесці сустрэчу і ў той самы час папярэдзіўшы пра санкцыі. Абмежавальныя захады былі ўведзеныя на наступны дзень пасля тэлефоннай размовы.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг, амерыканскія афіцыйныя асобы і кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба сцвярджаюць, што ля ўкраінскіх межаў па-ранейшаму застаюцца дзясяткі тысячаў расейскіх салдатаў. У Паўночнаатлантычным блоку і ЗША паведамілі, што ўважліва сочаць за дзеяннямі расейскай групоўкі.

Заява Байдэна адбылася на фоне візіту дзяржсакратара Энтані Блінкена ў Кіеў, дзе той сустрэўся з украінскімі дэпутатамі, прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, а таксама іншымі прадстаўнікамі ўлады і грамадзянскай супольнасці. Блінкен паабяцаў, што ЗША не пакінуць без адказу любыя агрэсіўныя і безразважныя дзеянні Масквы, у тым ліку супраць Украіны. У інтэрв'ю ўкраінскай службе Радыё Свабода кіраўнік Дзярждэпартамента падкрэсліў: "Калі Расея прадоўжыць агрэсіўныя дзеянні, мы адкажам".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках