1 траўня 2024, Серада, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі расказалі, калі беларусам саджаць бульбу

14
Сіноптыкі расказалі, калі беларусам саджаць бульбу

Прагноз канстатуе адставанне ў развіцці сельскагаспадарчых культураў.

Халодная вясна 2021-га года стала прычынай адставання ў развіцці сельскагаспадарчых культураў, паведамляецца ў аглядзе Белгідрамета аграметэаралагічнай сітуацыі.

Яшчэ сіноптыкі папярэджваюць пра травеньскія начныя замаразкі, якія чакаюцца ў найбліжэйшы час.

– Замаразкі будуць небяспечныя ў першую чаргу для заквітнелых пладовых культураў, на ранніх пасевах ужо магчымае з'яўленне ўсходаў кукурузы, – папярэдзілі сіноптыкі.

Аднак далей у Беларусі павінна нарэшце ўсталявацца цёплае надвор'е, што паспрыяе развіццю сельгаскультураў, пладовых і нарастанню вегетатыўнай масы траваў. У Белгідрамеце назвалі і ўмовы для высадкі бульбы.

– Усталяванне цёплага надвор'я паслужыць паляпшэннем умоваў для прасыхання пераўвільготненых глебаў, пасадкі бульбы і сяўбы кукурузы, – удакладнілі ў Белгідрамеце.

Цяпер глеба ў Беларусі істотна ўвільготненая дажджамі, якія прайшлі ў многіх рэгіёнах краіны. Самы вялікі аб'ём ападкаў выпаў 7 траўня ў паўночна-заходніх раёнах Беларусі.

– Паводле апошніх звестак, у большасці раёнаў Віцебскай і Гарадзенскай абласцей назіраецца пераўвільгатненне верхняга пласта глебы, што стрымлівае правядзенне палявых сельскагаспадарчых працаў. На большай частцы тэрыторыі Беларусі верхні 10-сантыметровы пласт глебы знаходзіцца ў сярэдне вільготным стане, – канстатавалі сіноптыкі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках