1 траўня 2024, Серада, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ ухваліла яшчэ адну вакцыну супраць каранавірусу

1
САЗ ухваліла яшчэ адну вакцыну супраць каранавірусу
ФОТА: AFP

Вакцыну Sinopharm рэкамендавалі ўжываць для людзей ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых.

Сусветная арганізацыя здароўя рэкамендавала для экстраннага выкарыстання кітайскую вакцыну ад каранавіруснай інфекцыі вытворчасці кампаніі Sinopharm.

Пра гэта гендырэктар САЗ Тэдрас Адханом Гебрэесус паведаміў на брыфінгу 7 траўня, яго цытуе сайт арганізацыі.

Такім чынам САЗ пашырае спіс прэпаратаў, якія могуць быць закупленыя ў рамках глабальнай ініцыятывы доступу да вакцынаў супраць каранавірусу COVAX, растлумачыў Гебрэесус.

Ён удакладніў, што Стратэгічная кансультацыйная група экспертаў (SAGE) у імунізацыі вывучыла наяўныя звесткі і рэкамендуе вакцыну Sinopharm для людзей ад 18 гадоў і старэйшых з графікам увядзення дзвюх дозаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках