1 траўня 2024, Серада, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы зрабілі здымак кітайскай ракеты, якая павольна падае на Зямлю

4
Астраномы зрабілі здымак кітайскай ракеты, якая павольна падае на Зямлю
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Чакаецца, што ракета ўвойдзе ў атмасферу заўтра.

Назіральнік з Італіі, які ўдзельнічае ў праекце Virtual Telescope Project, зрабіў здымак кітайскай ракеты, якая на гэты момант кружыць вакол Зямлі па нестабільнай арбіце. На думку экспертаў, 20-тонная ракета-носьбіт даволі вялікая для таго, каб нейкія яе фрагменты маглі ўпасці на планету, паведамляе Business insider.

Чакаецца, што Long March 5B увойдзе ў атмасферу такім чынам, што яе фрагменты, калі яны не згараць у атмасферы, упадуць у раёне акіяна. Разам з тым няма ніякіх гарантый, што яны не ўпадуць над населенымі тэрыторыямі.

«Касмічнае камандаванне ЗША ведае і адсочвае месцазнаходжанне кітайскай Long March 5B у космасе, але яе дакладную кропку ўваходу ў атмасферу Зямлі немагчыма вызначыць да таго часу, пакуль яна не ўвойдзе ў атмасферу, што чакаецца прыкладна 8 траўня», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны ЗША .

Чакалася, што ракета здзейсніць манеўр, які дазволіць ёй змяніць арбіту, але гэтага не адбылося. Разам з тым у Міністэрстве замежных справаў Кітая заявілі, што ракета не зробіць ніякай шкоды жыхарам Зямлі.

«Верагоднасць таго, што працэс уваходу ў атмасферу нанясе нейкую шкоду на Зямлі, вельмі малая», – заявіў прэс-сакратар міністэрства Ванг Венбін.

ФОТА: VIRTUAL TELESCOPE PROJECT
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках