1 траўня 2024, Серада, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «канкурэнт Tinder» набраў больш за мільён карыстальнікаў

4
Беларускі «канкурэнт Tinder» набраў больш за мільён карыстальнікаў
ФОТА: BEL.BIZ

Праграму для знаёмстваў ацэньваюць на 5 млн даляраў.

Праграма для знаёмстваў Zodier набрала больш за мільён рэгістрацый. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў сузаснавальнік і CEO стартапу Мацвей Грамовіч, паведамляе dev.by.

Zodier распрацоўвае беларуская кампанія Noirix. Гэта праграма для знаёмстваў, якая працуе на прынцып Tinder: вы бачыце фота і можаце паставіць «лайк» або «дызлайк». Людзі, якія паставілі адзін аднаму «лайкі», могуць пачаць стасавацца.

Розніца з Tinder у тым, што асноўныя платформы для Zodier – гэта мэсэнджары: Telegram, Vkontakte, Viber і пр. Алгарытмы чат-ботаў Zodier у розных мэсэнджараў дазваляюць вызначаць сумяшчальнасць паміж людзьмі і знаходзіць прыдатныя пары.

У студзені сёлета Zodier зрабіў «хет-трык» на Product Hunt: праграма стала прадуктам дня, тыдня і месяца.

Мацвей Грамовіч расказаў dev.by, што штомесяц лік рэгістрацый праграмы расце прыкладна на 50%. Цягам некалькіх месяцаў стартап плануе павялічыць колькасць карыстальнікаў мінімум у два разы. Таксама ён удакладніў, што праграмай штомесяц карыстаецца блізу 150 тысячаў асобаў. Да канца года іх колькасць плануецца павялічыць да мільёна.

Да верасня гэтага года Zodier плануе закрыць seed-раўнд. На сёння, паводле інфармацыі dev.by, стартап ужо ацэньваецца ў больш чым пяць мільёнаў даляраў. Сёння ў камандзе Zodier блізу 20 чалавек. Да канца года стартап збіраецца павялічыць штат да 40–50 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках